2013-03-16 15:00:36

Папа часова пакінуў на сваіх пасадах кіраўнікоў і супрацоўнікаў дыкастэрый


RealAudioMP3 Папа Францішак пажадаў прысвяціць некаторы час для разважання, малітвы і дыялога, перш чым здзейсніць якія-небудзь прызначэнні ў Рымскай курыі. Аб гэтым гаварыцца ў паведамленні Апостальскай Сталіцы, апублікаваным 16 сакавіка. У ім адзначаецца, што Папа пажадаў, каб кіраўнікі, члены і сакратары дыкастэрый Рымскай курыі, а таксама старшыня Папскай Камісіі па пытаннях горада-дзяржавы Ватыкан, працягвалі заставацца на сваіх пасадах да таго часу, пакуль не будуць прыняты іншыя рашэнні. Дзейнасць ватыканскіх дыкастэрый Рымскай курыі, уключна з Дзяржсакратарыятам, была прыпынена на перыяд “sede vacante”.










All the contents on this site are copyrighted ©.