2013-03-16 09:39:34

Папа Францішак наведаў кардынала Мэяй у бальніцы


RealAudioMP3 Вечарам 15 сакавіка папа Францішак знянацку пакінуў Ватыкан і накіраваўся ў адну з рымскіх бальніцаў, у якую, з прычыны інфаркту, некалькі дзён таму быў змешчаны 90-гадовы аргентынскі кардынал Хорхе Мэйя. Святы Айцец прыбыў на машыне ватыканскай жандармерыі і без картэжа суправаджэння. Раптоўны візіт Пантыфіка выклікаў вялікае здзіўленне персанала бальніцы, хворых і наведвальнікаў. Многія доўга пляскалі ў далоні вітаючы яго. Пра падрабязнасці гэтай падзеі у інтэрв’ю нашаму радыё расказала сястра Клацільда, якая суправаджала Святога Айца падчас візіту. “Па-прыбыцці, Папу сустрэла я і дзяжурны ўрач. Затым ён адправіўся наведаць кардынала Хорхе Мэйя, які знаходзіцца тут, у клініцы Пія ХІ. Папа прабыў тут некаторы час і благаславіў хворых, якія былі побач. Ён спытаўся, ці можа наведаць бальнічную капліцу і тут прывітаў усю нашу супольнасць. Затым мы памаліліся разам. Калі ў бальніцы даведаліся, што прыехаў Папа, многія супрацоўнікі і ўрачы прыйшлі, каб атрымаць благаслаўленне. Гэта ўсё было вельмі проста, але таксама вельмі хвалююча”, - расказаў яна.

Сястра Клацільда распавяла, што Папа паразмаўляў з кардыналам Мэйям прыватна. Калі благаслаўляў хворых, ён таксама абмовіўся з імі некалькімі словамі. Стан здароўя кардынала Мэйя ўрачы акрэсліваюць, як стабільны.








All the contents on this site are copyrighted ©.