2013-03-16 13:30:55

Бразільскі кардынал: надышоў час падзяліцца з Паўсюдным Касцёлам нашым досведам


RealAudioMP3 Бразільскі кардынал Адзіла Шэрэр, арцыбіскуп Сан-Паўлу выразіў радасць з прычыны таго, што на пасад св. Пятра, быў абраны пурпурат з Аргентыны, з Лацінскай Амерыкі. “Я б сказаў, што гэта не найважнейшы фактар, але тым не менш важны”, - сказаў ён. Кардынал Шэрэр падкрэсліў, што абранне Папы нееўрапейца з’яўляецца праяўленнем паўсюднасці Касцёла. “Той факт, што новы Папа прыбывае з Лацінскай Амерыкі, мае таксама значэнне таму што тут жыве амаль палова ўсіх католікаў. (...) Мы шмат атрымалі ад Еўропы на працягу чатырох стагоддзяў. Надышоў час падзяліцца з Паўсюдным Касцёлам часткай нашага духоўнага жыцця і вопытам нашага касцёльнага жыцця. Гэта вельмі цудоўна, што ў Касцёле існуе падвоены абмен: даваць і атрымліваць; не магчыма толькі атрымліваць, таксама трэба штосці прынесці”, - сказаў пурпурат.

Кардынал Шэрэр адзначыў, што Папа, ужо прадэманстраваў сябе іншым, простым, з новымі жэстамі, якія аднак не адрываюцца ад вялікай традыцыі веры Касцёла. “Менавіта гэта важна”, - сказаў бразільскі пурпурат.








All the contents on this site are copyrighted ©.