2013-03-15 13:58:36

Упершыню Патрыярх Канстантынопальскі прыме ўдзел у інаўгурацыі Папы


RealAudioMP3 Упершыню, пасля 1054 г., Патрыярх Канстантынопальскі прыме ўдзел у інаўгурацыйнай св. Імшы новаабранага Пантыфіка. Аб гэтым паінфармавала інфармацыйнае агенцтва “AsiaNews” дадаючы, што 19 сакавіка 2013 г. Патрыярх Барталамей І будзе прысутнічаць на плошчы св. Пятра разам з праваслаўнымі іерархамі з Аргентыны і Італіі. Пасля ІІ Ватыканскага Сабору адносіны паміж католікамі і праваслаўнымі палепшыліся, доказам чаго з’яўляецца абмен дэлегацыямі падчас патранальных святаў і тэалагічны дыялог. Апошні асабліва энергічна вёўся падчас пантыфікату Бэнэдыкта ХVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.