2013-03-15 14:18:35

Кс. Ламбардзі: абвінавачанні ў адрас Папы – безпадстаўныя


RealAudioMP3 У гэтыя дні, калі кардыналы збіраюцца на супольны пасілак, папа Францішак заўсёды прыходзіць апошнім і сядае там, дзе ёсць свабоднае месца. Пра гэта расказаў кс. Ламбардзі падчас сустрэчы з журналістамі 15 сакавіка ў ватыканскім медыя-цэнтры. Кіраўнік Залы Друку таксама падзяліўся, што 15 сакавіка ў 7.00 Святы Айцец цэлебраваў св. Імшу ў капліцы Дома св. Марты і прамовіў кароткую гамілію да кардыналаў. Кіраўнік Залы Друку звярнуў увагу на тое, што стыль паводзінаў Святога Айца непасрэдны, спантанны і просты. Ён падкрэсліў, што звяртаючыся да пурпуратаў, Пантыфік ужывае нетрадыцыйную форму – “браты кардыналы”.

Кс. Ламбардзі спаслаўся на Апостальскага нунцыя ў Аргентыне і расказаў пра вялікі духоўны ўздым у гэтай краіне, звязаны з абраннем суайчынніка на Пасад св. Пятра. Многія людзі прыходзяць у касцёлы, удзельнічаюць у св. Імшы і прыступаюць да споведзі пасля доўгіх гадоў.

Кіраўнік Залы Друку адказаў таксама на абвінавачанні ў адрас Святога Айца, якія пачынаюць распаўсюджваць некаторыя СМІ. Яны тычацца перыяду дыктатуры ў Аргентыне, і заключаюцца ў тым, што, нібыта, Хорхе Берголіа, будучы правінцыялам Ордэна езуітаў, не абараніў двух братоў, выкрадзеных рэжымам. Святары правялі ў заключэнні 5 месяцаў, а затым былі знойдзены збітымі на адным з палёў у сельскай мясцовасці. Адзін з гэтых святароў, які жыве да гэтага часу, зрабіў заяву, у якой адзначыў, што інфармацыйная кампанія супраць кардынала Берголіа праводзіцца даўно і мае яскравы антыклерыкальны характар. Ён расказаў, што адразу пасля вызвалення, святары са сваім правінцыялам цэлебравалі св. Імшу і ніколі не мелі кафліктаў ці непаразуменняў. Акрамя таго, падкрэсліў, што ў перыяд дыктатуры Хорхе Берголіа рабіў усё магчымае, каб дапамагаць пераследаваным. Пра беспадстаўнасць абвінавачванняў кардынала Берголіа ў кампрамісе з дыктатурай заявіў таксама Нобелеўскі лаўрэат Перэс Эсквілез.







All the contents on this site are copyrighted ©.