2013-03-15 11:48:39

Ватыканскі філатэлістычны сертыфікат прысвечаны Францішку


RealAudioMP3 Калекцыянеры і ахвярадаўцы могуць атрымаць спецыяльны філатэлістычны сертыфікат, прысвечаны Яго Святасці папе Францішку. Яго выдаў Нумізматычна-філатэлістычы аддзел Дзяржавы Ватыкан. Сродкі ад продажу пойдуць на рэстаўрацыю каланады на плошчы св. Пятра. Як можна было назіраць падчас трансляцый падзей, звязаных з канклавам, будаўнічыя рыштаванні працягваюць пакрываць вялікую частку шэдэўра Берніні. Сертыфікат з двума маркамі пагашаны датай пачатку Пантыфікату – 13 сакавіка.

Ватыканскі Нумізматычна-філатэлістычы аддзел такім чынам жадае ў другі раз заахвоціць калекцыянераў, аматараў мастацтва, культуры і гісторыі набыць сертыфікат у ватыканскіх кропках гандлю, запоўніўшы адпаведны бланк, а грошы накіраваць на рэстаўрацыю каланады. Гэта можна зрабіць таксама праз інтэрнэт на старонцы Нумізматычна-філатэлістычнага аддзелу: (http://www.vaticanstate.va/content/vaticanstate/it/servizi/ufficio-filatelico-e-numismatico.html).








All the contents on this site are copyrighted ©.