2013-03-15 14:36:51

Бельгійскі кардынал: Францішак імкнецца больш углыб, чым у вышыню


RealAudioMP3 Для аднаўлення Касцёла патрэбны звышчалавечыя сілы, лічыць бельгійскі ўдзельнік канклаву, 79-гадовы кардынал Годфрыд Данеэльс. У інтэрв’ю газеце “L’avenir”, якая называе яго адным з найбольш радыкальных прыхільнікаў рэфармавання Касцёла, пурпурат прызнаўся, што кардынал Берголіа быў яго фаварытам. Само імя “Францішак” заключае ў сабе праграму будучага Пантыфіка, упэўнены бельгійскі пурпурат. На першае месца, паводле яго, новы Наступнік св. Пятра паставіць аднаўленне Касцёла.

На заўвагу аб дастаткова сталым узросце новага Пантыфіка, пурпурат прывёў прыклад Яна ХХІІІ, які быў старэйшы за цяперашняга Папу, калі быў абраны. Гэта не перашкодзіла яму прывесці Касцёл да рэвалюцыйных змен. Іерарх адзначыў, што папа Францішак з’яўляецца добрым пастырам, які звяртае ўвагу на сацыяльны кантэкст, што адпавядае яго лацінаамерыканскаму паходжанню. Ён імкнецца больш углыб, чым у вышыню. Бельгійскі кардынал лічыць, што цяпер перад Папам стаіць заданне падабраць групу бліжэйшых супрацоўнікаў, якія б уважліва слухалі яго, а не прымалі рашэнняў паводле ўласных меркаванняў.








All the contents on this site are copyrighted ©.