2013-03-14 17:39:49

Партыярх Кірыл павіншаваў новаабранага Пантыфіка


RealAudioMP3 Партыярх Кірыл павіншаваў папу Францішка з абраннем на Пасад св. Пятра. Ён нагадаў, што падчас пантыфікату Бэнэдыкта XVI “адносіны паміж Рускай Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам атрымалі новы імпульс і былі адзначаны станоўчай дынамікай”. Прадстаяцель выказаў спадзяванне, што супрацоўніцтва паміж Цэрквамі будзе развівацца ў духу братэрскай любові і ўзаемаразумення. У абранні імя Францішак новым Папам, Патрыярх бачыць яго жаданне клапаціцца аб бедных і пакутуючых. Гэта ж, паводле іерарха, з’яўляецца прыярытэтным для Рускай Праваслаўнай Царквы, “што адкрывае магчымасць для супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння з Каталіцкім Касцёлам".

“Праваслаўныя і католікі закліканы сёння таксама аб’яднаць намаганні для абароны хрысціян, якія маюць патрэбу ў падтрымцы і дапамозе, якія падвяргаюцца ўціскам і ганенням ў розных кутках планеты. Сумесная праца неабходна і для ўмацавання традыцыйных маральных каштоўнасцяў у сучасных секулярных грамадствах”, - напісаў у сваёй віншавальнай тэлеграме Патрыярх Кірыл.







All the contents on this site are copyrighted ©.