2013-03-14 11:06:36

Папа Францішак: першы візіт – да Божай Маці


RealAudioMP3 Першы дзень свайго папскага служэння папа Францішак пачаў візітам у рымскую базыліку Санта Марыя Маджорэ. Яна размешчана ў ватыканскай экстэрытарыяльнай частцы Рыма. Новаабраны Пантыфік увайшоў у храм у чацвер раніцай праз бакавы ўваход. Пасля ціхай малітвы перад абразом Маці Божай, ён коратка паразмаўляў з арцыпрэсбітэрам базылікі, кардыналам Сантасам Абрыль-і-Кастэліа, а таксама групай школьнікаў, для якія сустрэча з Папам стала нечаканасцю. Ужо вечарам 13 сакавіка з балкону ватыканскай базылікі Францішак абвясціў, што ў першы дзень пасля свайго абрання на пасаду Біскупа Рыма хоча даверыць сваё служэнне заступніцтву Божай Маці.







All the contents on this site are copyrighted ©.