2013-03-14 17:59:21

Папа Францішак: крочыць, будаваць і вызнаваць веру з Укрыжаваным


RealAudioMP3 14 сакавіка папа Францішак узначаліў св. Імшу за Касцёл, якая адбылася ў Сікстынскай капэле ў прысутнасці Калегіі кардыналаў. У сваёй гаміліі Святы Айцец вылучыў адзін супольны аспект, які аб’яднаў усе тры літургічныя чытанні – рух. Рух патрэбны, каб крочыць наперад, будаваць Касцёл і вызнаваць веру, падкрэсліў ён. Пантыфік адзначыў, што, калі ўсе гэтыя дзеянні будуць пазбаўлены самага галоўнага – Хрыста, то яны не будуць мець ніякай каштоўнасці. Паводле Папы, рух без Хрыста не вядзе да добрых мэтаў. Будаванне без Хрыста нагадвае пясочныя замкі, якія рассыпяцца, а вызнаванне чагосьці іншага, апроч Хрыста – становіцца служэннем сатане. Папа Францішак звярнуў увагу на тое, што крочанне, будаванне і вызнаванне веры немагчыма без яшчэ аднаго важнага элементу – Крыжа. “Я б хацеў, каб усе, пасля гэтых дзён ласкі, мелі адвагу – менавіта адвагу – крочыць у прысутнасці Пана, з Крыжам Пана; будаваць Касцёл на Крыві Пана, якая пралілася на Крыжы; вызнаваць адзіную хвалу – Хрыста Укрыжаванага. Толькі так Касцёл пойдзе наперад”, - сказаў Святы Айцец.







All the contents on this site are copyrighted ©.