2013-03-14 09:46:41

Папа Францішак, магчыма, будзе карыстацца “Твітэрам”


RealAudioMP3 Сацыяльныя сеткі збіраюць новых “фанаў” папы Францішка. Новаабраны Пантыфік ужо перад сваім абраннем меў фан-профіль на “Facebook” па-іспанску. Праз некалькі хвілін пасля абвяшчэння аб выбары кардынала Хорхе Берголіа на Пасад св. Пятра былі створаны яго фан-старонкі ў той жа сацыяльнай сетцы на некалькіх іншых мовах: у тым лiку на нямецкай – “Papst Franziskus”, польскай – “Papież Franciszek”, рускай “Папа Римский Франциск”. Тысячы людзей даслалі на старонкі свае віншаванні новаабранаму Пантыфіку ў якіх утрымліваюцца ў асноўным добрыя пажаданні, справіцца з тымі выклікамі, якія стаяць перад ім як Папай. Таксама ў “Твітэры”, на профілі @Pontifex, якім перад сваёй адстаўкай карыстаўся Бэнэдыкт XVI, з’явілася першае ад яго сыходу паведамленне “HABEMUS PAPAM FRANCISCUM” (У нас ёсць папа Францішак). Шматлікія эксперты ўбачылі ў гэтым магчымасць, што новы Пантыфік, таксама як яго папярэднік, стане карыстацца “Твітэрам” для дыялогу з сучасным светам.







All the contents on this site are copyrighted ©.