2013-03-14 12:17:38

Кардынал-выбаршчык: Касцёл апынуўся у добрых руках


RealAudioMP3 Удзельнікі канклава сустрэлі апладысментамі паведамленне аб выніку вячэрняга галасавання 13 сакавіка, калі стала вядома, што кардынал Хорхе Берголіа, арцыбіскуп Буэнас-Айрэса, быў абраны на Пасад св. Пятра. Аб гэтым паведаміў адзін з выбаршчыкаў, арцыбіскуп Нью-Йорка, кардынал Цімаці Долан. Ён перакананы, што Касцёл апынуўся “у добрых руках”. Паводле іерарха, новаабраны Пантыфік з лацінаамерыканскага кантыненту, які паходзіць з сям’і еўрапейскіх эмігрантаў, уяўляе сабой “сімвал адзінства для ўсіх католікаў, дзе б яны ні знаходзіліся”. Амерыканскі кардынал падкрэсліў, што выбар Папы з Лацінскай Амерыкі з’яўляецца выклікам, бо Касцёл на гэтым кантыненце “жывы і поўны энергіі”. “Мы вельмі задаволены вынікам”, - падзяліўся рэакцыяй кардыналаў пасля канклава ён.

Кардынал Долан перакананы, што Францішак паедзе ў Бразілію на Сусветныя дні моладзі і будзе прыняты там з вялікай радасцю. Ён выказаў здагадку, што сваё імя Пантыфік абраў у гонар св. Францішка Асізскага. Папа “просты, сціплы, шчыры чалавек, але яго ідэнтычнасць зараз стала новай, гэта рэч экстраардынарная”, - падзяліўся амерыканскі кардынал-выбаршчык







All the contents on this site are copyrighted ©.