2013-03-13 13:02:57

Кардынал: Касцёл мае патрэбу ў чалавеку веры, а не генеральным менеджэры


RealAudioMP3 Кардынал Крыстаф Шонборн, адзін з удзельнікаў канклава, перакананы, што новы Папа павінен быць не менеджэрам, а “чалавекам Евангелля”. Адстаўка Бэнэдыкта XVI, на яго думку, можа пачаць “глыбокае абнаўленне ў Касцёле і, свайго роду, душпастырскае навяртанне”. “Вядома, кардыналы маюць патрэбу ў навяртанні перш за ўсіх. Гэта складаны працэс, у пачатку, але гэта працэс, які заканчваецца ў радасці”, - сказаў арцыбіскуп Вены перад пачаткам канклава.

“Выбары Папы – гэта жэст адрозны ад палітычных выбараў”, - заявіў іерарх, і дадаў, што кардыналы абіраюць не генеральнага дырэктара шматнацыянальнай групы, а духоўнага лідэра супольнасці веры. Таму на гэту ролю прэтэндуе чалавек, які мае, перш за ўсё, рэлігійныя якасці: “чалавек веры і Евангелля, чалавек годны даверу”. Кардынал Шонборн не лічыць лідэрскія якасці кандыдата першаснымі для яго выбару на Пасад св. Пятра. “Усё залежыць ад яго здольнасці быць чалавекам веры”, - перакананы кардынал-выбаршчык.

Іерарх прызнаўся, аб чым дыскутавалі пурпураты перад канклавам. “Мы гаварылі з вялікай свабодай аб святле – але і ценях – прысутных унутры Касцёла. Мы гаварылі з праўдай, пакорай і надзеяй. А гэта магчыма толькі тады, калі ёсць свабода”, - падзяліўся ён.

Адстаўку Бэнэдыкта XVI кардынал Шонборн назваў “выбітным актам свабоды”.







All the contents on this site are copyrighted ©.