2013-03-13 15:38:04

Ватыканскі іерарх: наступны Папа стане перад выклікам знішчэння чалавечай сям’і


RealAudioMP3 Падчас свайго пантыфікату Бэнэдыкт ХVI пастаянна клапаціўся пра экуменічны дыялог, каб хрысціяне змаглі адшукаць сваё фундаментальнае адзінства і адказаць на выклікі сучаснасці разам, заявіў біскуп Бартэлэмі Адукану, сакратар Папскай рады па культуры. Веліч Бэнэдыкта ХVI заключаецца ў яго надзвычайнай здольнасці наследаваць Хрыста, перакананы іерарх. Сакратар ватыканскай дыкастэрыі адзначыў, што будучы Пантыфік павінен будзе змагацца са шматлікімі праблемамі, якія ўзніклі ў сучасным свеце ў выніку яго адмовы ад Бога. “Постмадэрнісцкае грамадства адчужае Бога і жадае знішчыць чалавека”, - лічыць прадстаўнік Апостальскай Сталіцы. Паводле іерарха, будучы Папа стане перад выклікам знішчэння чалавечай сям’і і яе натуры. Таксама адно з важных месцаў яго служэння зойме дыялог з ісламам, які можа дапамагчы выправіць і вылечыць сучасныя рэлігійныя паталогіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.