2013-03-12 12:28:25

Што можна чакаць ад канклава?


RealAudioMP3 Дата 12 сакавіка назаўсёды застанецца ў гісторыі, як пачатак канклаву для выбару другога Пантыфіка трэцяга тысячагоддзя. Да кардыналаў належыць выбар – правесці першае галасаванне сёння або перанесці яго на раніцу 13 сакавіка. У сераду адбудуцца два туры галасавання раніцай, і, у выпадку, калі ніводзін з кандыдатаў не набярэ двух трэціх галасоў плюс адзін, мінімум 77 са 115 – яшчэ два ў другой палове дня.

Калі пасля 12 ці 13 тураў галасавання, не будзе асягнута выніку, кардыналы-выбаршчыкі возьмуць паўзу, не больш чым на 24 гадзіны, для малітвы і абмеркаванняў. У гэтым выпадку кардынал-протадыякан Жан-Луі Таран правядзе для ўсіх сабраных духоўнае разважанне. Далей, калі будзе неабходна, пройдзе яшчэ 21 галасаванне, з малітвамі і роздумам пасля кожнага сёмага.

Калі Пантыфік не будзе абраны на 9 дзень, адпаведна пасля 33 або 34 безвыніковых галасаванняў, будуць вызначаны два кандыдаты, якія набралі падчас папярэдніх тураў найбольшую колькасць галасоў. Кардыналам будзе прапанавана прагаласаваць за аднаго з іх. Новым Папам стане набраўшы звычайную большасць галасоў.

Канклаў лічыцца скончаным, калі абраны Пантыфік дасць сваю згоду на выкананне Служэння св. Пятра і абярэ сабе імя.








All the contents on this site are copyrighted ©.