2013-03-12 15:01:02

Канклаў: ужо гатовыя выбарчыя карткі


RealAudioMP3 115 кардыналаў падчас абрання новага Пантыфіка будуць карыстацца такімі ж выбарчымі карткамі, якія прымяняліся падчас апошняга канклаву ў 2005 г., паінфармавала Зала Друку Апостальскай Сталіцы. Іх форма і спосаб карыстання акрэслены Апостальскай канстытуцыяй “Universi Dominici Gregis” Яна Паўла ІІ з 1996 г. Паводле гэтага дакумента, выбарчыя каркі павінны быць выкананы ў форме прастакутніка памерамі 12х14 см. Уверсе карткі па цэнтру напісаны словы “Eligo in Summum Pontificem” (Абіраю Вярхоўнага Пантыфіка). Унізе карткі кожны кардынал павінен будзе напісаць імя і прозвішча свайго кандыдата на Пасад св. Пятра. Тут рэкамендуецца, каб напіс быў зроблены выразна. Калі на выбарчай картцы будзе змешчаны больш чым адзін кандыдат, яна будзе прызнана не сапраўднай. Каб захаваць таямніцу выбару, кожны пурпурат павінен скласці сваю картку ўдвая і ўкінуць у спецыяльную скрыню.

Паводле канстытуцыі “Universi Dominici Gregis”, падчас галасавання кардыналы-выбаршчыкі павінны заставацца ў Сікстынскай капэле адны. Увесь персанал павінен яе пакінуць. Кардыналы-выбаршчыкі, якія захварэюць, могуць запоўніць свае выбарчыя карткі ў пакоі Дому св. Марты, дзе яны затрымаліся на час канклава.

Карткі пры абранні новага Пантыфіка ўпершыню былі выкарыстаны ў 1198 г., калі на Пасад св. Пятра абралі Інакенція ІІІ.








All the contents on this site are copyrighted ©.