2013-03-11 14:06:03

Каля 90 чалавек прынясуць прысягу аб захаванні таямніцы канклава


RealAudioMP3 11 сакавіка прысягу аб захаванні ў таямніцы інфармацыі, звязанай з абраннем Папы, прынясуць святары, а таксама персанал, які будзе дапамагаць кардыналам падчас канклаву. Цырымонія адбудзецца ў капліцы св. Паўла ў Апостальскім палацы – адкуль 12 сакавіка пачнецца працэсія кардыналаў да Сікстынскай капэлы. Паводле кіраўніка Залы Друку кс. Ламбардзі, у прысутнасці кардынала камерленга, прысягу прынясуць каля 90 чалавек. Сярод іх сакратар Калегіі Кардыналаў, цырымонімайстар і яго бліжэйшыя супрацоўнікі, законнікі і законніцы, што працуюць у папскай сакрыстыі, якая стане сакрыстыяй канклава, законнікі адказныя за споведзь, медыцынскі персанал, супрацоўнікі, якія будуць працаваць на кухне і займацца прыбіраннем пакояў у Доме св. Марты, тэхнічны персанал, вадзіцелі аўтобусаў, на якіх кардыналы будуць перамяшчацца паміж Домам св. Марты і Апостальскім палацам, швейцарскія гвардзейцы і ватыканскія жандармы.







All the contents on this site are copyrighted ©.