2013-03-09 15:02:45

Святы Пасад пацвердзіў: Пярсцёнак Рыбака і пячаткі Бэнэдыкта XVI – знішчаны


RealAudioMP3 Пярсцёнкі Рыбака і пячаткі, якія належалі Бэнэдыкту XVI, былі знішчаны. Пра гэта паведаміў кс. Фэдэрыка Ламбардзі 9 сакавіка. Ён удакладніў, што Пярсцёнак Рыбака традыцыйна існуе ў двух формах – першы Папа заўсёды носіць на пальцы, а другі зроблены такім чынам, каб яго можна было выкарыстоўваць у якасці пячаткі. Кіраўнік Залы Друку пацвердзіў, што абодва гэтыя варыянты былі знішчаны, роўна як і дзве звычайныя пячаткі. Кс. Ламбардзі распавёў, што была знішчана і свінцовая матрыца для пацвярджэння папскіх булаў, якая таксама ўяўляе сабой свайго роду пячатку. Новыя Пярсцёнкі Рыбака будуць цалкам ідэнтычнымі тым, якія меў Бэнэдыкт XVI, за выключэннем імя Пантыфіка, якое гравіруецца на іх.








All the contents on this site are copyrighted ©.