2013-03-09 11:55:50

Ватыканскі іерарх: свет пакутуе ад недахопу пазнання


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Рына Фізікела, звярнуў увагу на дыспрапорцыю паміж узростам ведаў у розных накірунках навук і памяншэннем задавальняючага ведання веры, характэрную для сучаснай эпохі. Словы ватыканскага іерарха прыводзіць 9 сакавіка “L’Osservatore Romano”. “Перамены відавочныя: на гарызонце новы спосаб мыслення і, як наступства, новыя стылі жыцця, што прыводзяць да крызісу фундаментальныя паняцці, на якіх на працягу прынамсі дваццаці пяці стагоддзяў будавалася заходняя цывілізацыя і ідэнтычнасць”, - адзначыў арцыбіскуп Фізікела. Гаворка ідзе пра аслабленне натуральнай схільнасці чалавека да пошуку праўды і ўзвышэнне ролі пачуццяў. “Этычнае суджэнне ўсё больш падпарадкаванае суб’ектыўнай эмацыянальнасці губляе сувязь з аб’ектыўнымі нормамі, фрагменталізуецца ў частковыя праўды і прагматычныя выбыры, якія робяць яшчэ больш небяспечным шлях”, - сцвярджае іерарх.

Арцыбіскуп Фізікела адзначыў, што рэлігія ўплывае на фарміраванне культуры і законаў. Але, калі ведаў аб веры не хапае, яна не можа выконваць гэту сваю ролю. На яго думку, тут вялікую адказнасць нясуць хрысціяне. Аднаўленне раўнавагі магчыма праз паглыбленне імі сваіх ведаў аб веры. Менавіта для гэтага, паводле арцыбіскупа Фізікелы, была абвешчана новая евангелізацыя. “Свет пакутуе ад недахопу пазнання”, - прывёў іерарх словы Бэнэдыкта XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.