2013-03-08 13:48:40

“L’Osservatore Romano”: каму цікава, што думае Касцёл?


RealAudioMP3 Напярэдадні такой важнай падзеі ў гісторыі Касцёла, як абранне новага Папы, ватыканскае выданне “L’Osservatore Romano” задаецца пытаннем: “Каго па-сапраўднаму цікавіць, што думае Касцёл?”. У артыкуле пад такой назвай, галоўны рэдактар газеты Джаванні Марыя Віян, паразважаў аб складаных адносінах паміж Касцёлам і СМІ, якія існуюць ужо больш чым на працягу стагоддзя. Гаворачы, аб існуючых непаразуменнях, журналіст прывёў у прыклад гісторыю, якая нават калі не з’яўляецца праўдзівай, але цудоўна перадае сэнс праблемы. У ёй апавядаецца пра еўрапейскага біскупа прыляцеўшага ў ЗША. Яшчэ у аэрапарту да яго падыйшоў агрэсіўна настроены журналіст і задаў правакацыйнае пытанне: ці не збіраецца біскуп наведаць начны клуб? На гэта іерарх адказаў з іроніяй: “А што, тут ёсць начныя клубы?”. У выніку, на наступны дзень біскуп убачыў газету з загалоўкам, які фармальна адпавядаў таму што было сказана: “Першае пытанне біскупа: ці ёсць у Нью-Ёрку начныя клубы?”

Ужо ў 1950 г. будучы папа Павел VI адзначаў цяжкасці ў паразуменні са светам. Паводле яго, неабходна было навучыцца быць “старамодным і сучасным, прамаўляць паводле традыцыі, але ў адпаведнасці з сённяшнім успрыняццем”.

Ватыканскае выданне адзначае, што, каб патлумачыць, што думае Касцёл адносна важных пытанняў, яшчэ папа Леў ХІІІ вырашыў даць інтэрв’ю СМІ. Аднак, затым перагледжанае, яно выклікала незадаволенасць Апостальскай Сталіцы і медыйную буру. Наступнае інтэрв’ю было дадзена Рымскім Пантыфікам толькі праз 70 гадоў. Гэта зрабіў у 1965 г. папа Павел VI італьянскай газеце “Corriere della sera”. Напачатку гэты Пантыфік быў добра успрыняты СМІ, але пасля яго энцыклікі “Humanae vitae”, гэтыя адносіны змяніліся. Падобную, крытычную пазіцую, СМІ прынялі таксама і адносна яго наступніка Яна Паўла ІІ.

Адзначаецца, што сёння жадання зразумець Касцёл стала менш, чым падчас ІІ Ватыканскага Сабора. Таму Бэнэдыкт XVI у сваіх кнігах-інтэрв’ю з Пітэрам Зеевальдам імкнуўся выражаць свае думкі як мага больш зразумела не толькі католікам. А для гэтага існуе толькі адна мэта: "гаварыць аб Богу, адзінай рэальнасці, якая па-сапраўднаму неабходна", - адзначае "L'Osservatore Romano".








All the contents on this site are copyrighted ©.