2013-03-08 13:59:12

Кардыналы прагаласуюць адносна даты пачатку канклаву


RealAudioMP3 Падчас вячэрняй кангрэгацыі Калегіі Кардыналаў 8 сакавіка, пурпураты будуць галасаваць адносна даты пачатку канклава. Аб гэтым паведаміў, падчас штодзённай сустрэчы з журналістамі кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Ён дадаў, што калі гэта дата будзе вызначана, то паведаміць аб ёй каля 19.00 па рымскім часе. Кіраўнік Залы Друку таксама ўдакладніў, што не выключана магчымасць пачатку канклава ў першыя дні наступнага тыдня. Езуіт паведаміў, што ўсе 115 кардыналаў выбаршчыкаў прыбылі ў Вечны Горад і прымаюць удзел у агульных кангрэгацыях. Кс. Ламбардзі расказаў таксама, што 9 сакавіка адбудзецца толькі ранішняя кангрэгацыя, а ў нядзелю 10 сакавіка некаторыя пурпураты плануюць цэлебраваць св. Імшы з сваіх тытулярных касцёлах, якія знаходзяцца ў Рыме. Між іншым, кіраўнік Залы Друку звярнуў увагу на малітоўную ініцыятыву, якая існуе ў інтэрнэце, а менавіта магчымасць абрання асобнага кардынала, для асаблівай малітвы за яго. Паводле кіраўніка Залы Друку ў ініцыятыве прымаюць удзел каля 200 тыс. чалавек.

Гаворачы, пра выступленні кардыналаў, кс. Ламбардзі адзначыў, што сёння адбылося 18 дакладаў, а за час правядзення агульных кангрэгацый выступілі каля 100 пурпуратаў. 8 сакавіка імі ўздымаліся такія тэмы, як міжрэлігійны дыялог, біяэтыка, патрэба ў пазітыўным абвяшчэнні Евангелля.

Журналістам было прапанавана праглядзець відэазапіс зроблены ў Доме св. Марты, у якім, падчас канклава, будуць пражываць кардыналы. Акрамя таго, былі паказаны пакоі ў якіх некаторы час правядзе будучы Папа, перш чым пераедзе ў ватыканскі Апостальскі палац.








All the contents on this site are copyrighted ©.