2013-03-07 16:41:50

У Сікстынскай капэле ўсталяваны печкі для палення выбарчых картак


RealAudioMP3 Дзве жалезныя, спалучаныя між сабой, печкі з прыстасаванымі да іх меднымі дымаходамі – адна, зробленая ў 1938г., а другая – у 2005г., усталяваны і падрыхтаваны да канклаву. Яны размешчаны злева ад уваходу ў Сікстынскую капэлу.У іх будуць спальваць выбарчыя карткі. На корпусе старой печкі ёсць шыльдачка, на якой указанны даты выбараў і імёны 6-ці пантыфікаў – ад Пія ХІІ да Бэнэдыкта ХVІ. “Новая” печка мае электронную сістэму ачысткі дыму, для дасягнення яго белага колеру – знаку абрання Папы. Рашэнне выкарыстоўваць такі спосаб абвяшчэння вынікаў чарговага пасяджэння канклаву – белы ці чорны дым – было прынята на Ліёнскім саборы ў 1274 г.

Усе апошнія ўдасканаленні гэтага працэсу вяліся дзеля таго, каб не ўзнікала непаразуменняў. Так, калі ад 25 па 28 кастрычніка 1958 г. ішлі выбары Яна ХХІІІ, адбылося больш за 10 паленняў. Адно з прамежкавых дала светла-шэры колер, і некалькі агенцтваў паведамілі аб станоўчым выніку. Але праз некалькі секунд дым пачаў чарнець. Таксама падчас канклаву 1978 г., першыя паленні былі невыразнага, шэраватага колеру і бянтэжылі як журналістаў, так і вернікаў на плошчы св. Пятра.

На заканчэнне апошняга канклаву ў 2005 г., на якім быў абраны Бэнэдыкт ХVІ, перш, чым увесь свет пачуў “Habemus Papam”, разам са знакам белага дыму, было выкарыстана гучанне званоў базылікі св. Пятра, для таго, каб не ўзнікалі сумненні адносна факту выбару новага Пантыфіка.








All the contents on this site are copyrighted ©.