2013-03-07 15:58:18

Кс. Ламбардзі пра тры дакументы адносна канклаву


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, нагадаў, што перыяд “sede vacante” рэгулуюць тры асобных дакументы, цалкам адрозныя ад сябе: Апостальская канстытуцыя “Universi Dominici Gregis”, апошняе “Motu proprio” Бэнэдыкта ХVI і Кодэкс кананічнага права. Святар адзначыў, што Кодэкс кананічнага права гэта ўніверсальны закон, які абмяркоўвае ўсе найбольш фундаментальныя аспекты жыцця Касцёла і прадбачвае адмаўленне Пантыфіка ад Пасаду св. Пятра.

Апостальская канстытуцыя “Universi Dominici Gregis”, гэта адмысловы прававы акт, які тычыцца “sede vacante”, канклаву і абрання новага Вярхоўнага Пантыфіка”, - нагадаў кс. Ламбардзі і дадаў, што падобныя законы, улічваючы спецыфічную накіраванасць, прымяняюцца з асаблівай дакладнасцю.

Гаворачы аб апошнім “Motu proprio” Бэнэдыкта ХVI прадстаўнік Апостальскай Сталіцы падкрэсліў, што гэтым дакументам Святы Айцец жадаў удасканаліць некаторыя аспекты Апостальскай канстытуцыі “Universi Dominici Gregis”.“Гэта закон, які канкрэтна і дэталёва закранае некаторыя аспекты, якія ўзніклі з досведу апошніх “sede vacante” і канклаву”, - удакладніў ён.








All the contents on this site are copyrighted ©.