2013-03-06 11:38:35

Новая евангелізацыя праходзіць праз канфесіяналы


RealAudioMP3 “Новая евангелізацыя праходзіць праз канфесіяналы”, - адзначыў кардынал Мануэль Мантэйра дэ Кастра, старэйшы пэнітэнцыярый, на пачатку спецыяльных курсаў для спаведнікоў, якія пачаліся 4 сакавіка па ініцыятыве Апостальскай Пэнітэнцыярыі ў Рыме. Мерапрыемства працягнецца да 8 сакавіка і пройдзе ў сувязі з Годам веры і курсам на новую евангелізацыю, які ўзяў Каталіцкі Касцёл. Паводле кардынала дэ Кастра, споведзь, гэта “эфектыўная прылада, якая перараджае чалавека знутры, таму што дапамагае яму прыняць праўду аб самім сабе, як аб умілаваным сыне Айца, багатага міласэрнасцю”. Такім чынам, “евангелізаваць, азначае не толькі несці навучанне, абвяшчаць праўду. Евангелізаваць азначае перш за ўсё, абвяўчаць евангельскую добрую навіну здольную крануць сэрца чалавека і адкрыць яго на прыняцце любові Божай”.

Іншы дакладчык, рэгент Апостальскай Пэнітэнцыярыі біскуп Кшыштаф Нікель, звярнуў увагу на практычныя аспекты звязаныя з сакрамэнтам споведзі. Ён заклікаў святароў, пазбягаць “небяспекі стварэння грахоўнай “трывогі”, “комплекса віны” пенітэнта, які мае патрэбу ў тым, каб быць натхнёным да поўнага даверу да міласэрнасці Божай”. Таксама біскуп Нікель падкрэсліў, што святары павінны ўсведамляць патрэбу пенітэнта не толькі ў “прабачэнні грахоў”, але таксама ў святле, якое дапаможа асвяціць “цёмныя закуткі” сумлення, а таксама ў моцных стымулах “для таго, каб не працягваць заставацца ўкаранёнымі ў грахах” – у словах падтрымкі, спачування, ці сяброўскай прысутнасці, што дасць упэўненасць і суцяшэнне ў момант роспачы. “Каб перадаць усё гэта, спаведнік павінен быць па-чалавечы сталым, мець добрае маральнае і хрысціянскае выхаванне, а таксама павінен быць здольным клапаціцца аб сваім здаровым духоўным і святарскім жыцці”, - адзначыў біскуп Нікель.








All the contents on this site are copyrighted ©.