2013-03-06 14:05:46

Кс. Ламбардзі: Бэнэдыкт XVI ацаніў скіраваную яму тэлеграму


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI ацаніў тэлеграму, якую скіравалі яму кардыналы. Пра гэта расказаў ў інтэрв’ю італьянскаму радыё “RAI” кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Езуіт адзначыў, што падчас агульных кангрэгацый адчуваецца атмасфера “вялікай адказнасці”, створаная кардыналамі. На яго думку, бачна іх жаданне добра выканаць свой абавязак. Таксама кіраўнік Залы Друку распавёў, што кардыналы разважаюць над вялікім спектрам актуальных праблем Касцёла і свету. Ён падкрэсліў, што пурпураты вядуць дыскусіі аб характарыстыках будучага Пантыфіка не толькі падчас агульных кангрэгацый, але таксама праз серыю прыватных сустрэч паміж сабой.
Кс. Ламбардзі падзяліўся, што сярод тысяч пытанняў, якія задавалі журналісты ў сувязі з заканчэннем пантыфіката Бэнэдыкта XVI некаторыя напачатку яму падаваліся павярхоўнымі: напрыклад, пра будучае імя і вопратку Папы. Але потым ён асэнсаваў, наколькі важнымі для людзей з’яўляюцца такія сімвалічныя рэчы.








All the contents on this site are copyrighted ©.