2013-03-05 14:44:53

Сікстынская капэла зачынена для наведвальнікаў


RealAudioMP3 5 сакавіка, у 13.00 Сікстынская капэла была зачынена для наведвальнікаў у сувязі з пачаткам падрыхтоўкі гэтай святыні да правядзення канклава. Капэла, стане сведкай абрання Пантыфіка ўжо 25 раз. Для таго, каб прывесці яе ў адпаведны для канклава стан задзейнічана група з 40 спецыялістаў на чале з інжэнерам Паола Сагрэцці, ватыканскім фларыстам, між іншым адказным за лагістычную падрыхтоўку папскіх аўдыенцыі і цырымоній. Сікстынскай капэла з’яўляецца афіцыйным месцам правядзення канклаваў з 1996 г. Гэты статус ёй надаў папа Ян Павел ІІ сваёй Апостальскай канстытуцыяй “Universo Dominici gregis”. Спецыяльна да гэтай падзеі ў капэле будуць устаноўлены 115 крэслаў, на якіх будуць растаўлены таблічкі з імёнамі кожнага кардынала выбаршчыка. Акрамя таго, тут будуць устаноўлены дванаццаць сталоў: шэсць з правага і шэсць з левага боку. Перад алтаром, пад знакамітай фрэскай Мікеланджэла будзе ўстаноўлены стол на якім размесціцца урна для галасавання, а таксама драўляная кафедра з Евангеллем, на якім кардыналы прынясуць прысягу аб захаванні таямніцаў звязаных з абраннем Папы. На падлозе капэлы будзе устаноўлены спецыяльная структура вышынёй 50-60 см. пакрытая бежывым пано, па якой будуць хадзіць кардыналы. Пасля заканчэння канклава святыня зноў стане даступнай для наведвання турыстамі, так як з’яўляецца часткай Ватыканскіх музеяў.








All the contents on this site are copyrighted ©.