2013-03-05 13:59:21

Пілігрымка з Мінска ў Рым “Каштоўнай пярліны” адбудзецца пры новым Папу


RealAudioMP3 У Рыме праходзяць кансультацыі Міжнароднай дыяканіі Евангелізацыі каталіцкага руху “Святло – жыццё” наконт чарговай пілігрымкі членаў “Каштоўных пярлін ” да Вечнага гораду. З Мінску групу прывязе кс. Ірынеўш Копач. А ў ліпені, таксама сёлета адбудуцца двухтыднёвыя рэкалекцыі супольнасці – “Ааза новага жыцця”. Для яе арганізацыі у Рым прыбыла Юлія Фралова, мадэратар “Каштоўнай пярліны”. Яна ўдзельнічае ў эўхарыстычнай адарацыі і малітвах вернікаў у інтэнцыі Касцёла, якія зараз пастаянна праходзяць у ватыканскай базіліцы св. Пятра. “У Беларусі ўсе вернікі горача моляцца, каб Бог паказаў чарговага наступніка св.Пятра. Я дзякую Богу, што магу ўзнесці свой уклад, маю малітву тут, у сэрцы Касцёла – у Рыме, у базыліцы св. Пятра, каб Дух Святы ахінуў кардыналаў, каб выбралі чарговага Папу паводле сэрца Бога Айца. Малюся таксама з удзячнасцю за Бэнэдыкта ХVІ”, - сказала Юлія Фралова.
Па пяпярэдняй праграме намечана сустрэча каталіцкіх рухаў і супольнасцяў, уключаючы “Святло – жыццё”, са Святым Айцом. Удзельнікі кансультацый Міжнароднай дыяканіі Евангелізацыі моляцца, каб яна адбылася з новаабраным Пантыфікам.








All the contents on this site are copyrighted ©.