2013-03-05 09:44:48

Кардыналы выслухалі першае духоўнае разважанне


RealAudioMP3 Вечарам 4 сакавіка ў Ватыкане адбылася другая агульная кангрэгацыя Калегіі Кардыналаў. Падчас як, прапаведнік Папскага дому а. Раньера Канталамеса прамовіў да іерархаў сваё першае разважанне, у адпаведнасці з Апостальскай канстытуцыяй “Universi Dominici gregis”. Аб гэтым расказаў у спецыяльным паведамленні кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Акрамя таго, ён адзначыў, што прысягу аб захаванні таямніцаў звязаных з падрыхтоўкай да канклава прынялі чатыры кардыналы, якія прылі ў Рым 4 сакавіка: мараніцкі Патрыярх Бутрас Раі з Лівана, арцыбіскуп Кёльна кардынал Ёахім Майснер і арцыбіскуп Берліна кардынал Райнер Вёльке, а таксама арцыбіскуп Дакара кардынал Тэадор Адрыен Сарр з Сенегала. Члены Калегіі Кардыналаў вырашылі, што 5 і 6 сакавіка кангрэгацыі будуць праходзіць толькі раніцай, а не раніцай і вечарам, як гэта было ў першы дзень.








All the contents on this site are copyrighted ©.