2013-03-04 15:35:21

“L’Osservatore Romano”: пантыфікат Бэнэдыкта ХVI быў рэвалюцыйны


RealAudioMP3 Канец кожнага пантыфіката заўсёды з’яўляецца ключавым момантам ў гісторыі Касцёла, часам аналізу і роздуму, адзначае ватыканскае выданне “L’Osservatore Romano”. Журналістка Лукэта Скарафія лічыць, што пантыфікат Бэнэдыкта ХVI быў рэвалюцыйным не толькі з-за адмаўлення ад пасады св. Пятра, праз што Папа ўказаў сваё разуменне папства і яго ролю: выяву пакоры і служэння. “Пантыфікат Бэнэдыкта ХVI быў сапраўды рэвалюцыйным таксама і таму, што супраціўляўся шырока распаўсюджанай практыцы ўтойвання скандалаў, каб прадухіліць прыцямненне вобразу Касцёла”, - адзначылаватыканская газета. Гэты пантыфікат прычыніўся, перш за ўсё, да пераадолення схемы ХІХ ст., менавіта, супрацьстаўлення паміж кансерватарамі і прыхілнікамі рэформаў. Калі Папа, будучы кардыналам, лічыўся кансераватарам, а стаўшы Пантыфікам правёў рэвалюцыйныя працэсы, “значыць існуюць не толькі рэформы так званых “прагрэсістаў”, але іншыя, глыбокія, што мае значна большы ўплыў на ўсю дзейнасць Касцёла” , - піша Скарафія.

Не толькі Бэнэдыкт ХVI прычыніўся да змен, іх прынеслі змены самога свету. “Сёння, напрыклад, ніхто не можа сур’ёзна думаць, што камунізм мог бы быць дарогаю да дабрабыту і збаўлення. І ў гэтым сэнсе ідэалагічныя накірункі ўнутры Касцёла былі пазбаўленыя фундаменту менавіта праз рэчаіснасць свету”, - адзначыла аўтар артыкула.

На канец яна сцвердзіла, што Бэнэдыкт ХVI нястомна паказваў усім нам дарогу для дзеяння: дарогу новага абвяшчэння Евангелля і веры. “Веры моцнай і поўнай энтузіязму, веры абноўленай і прывабнай, якая дазволіла б забываць пра сябе саміх перад Езусам, у супольнасці Касцёла”, - адзначыла італьянская журналістка.








All the contents on this site are copyrighted ©.