Пілігрымка з Мінска ў Рым “Каштоўнай пярліны” адбудзецца пры новым Папу
У Рыме праходзяць
кансультацыі Міжнароднай дыяканіі Евангелізацыі каталіцкага руху “Святло – жыццё”
наконт чарговай пілігрымкі членаў “Каштоўных пярлін ” да Вечнага гораду. З Мінску
групу прывязе кс. Ірынеўш Копач. А ў ліпені, таксама сёлета адбудуцца двухтыднёвыя
рэкалекцыі супольнасці – “Ааза новага жыцця”. Для яе арганізацыі у Рым прыбыла Юля
Фралова, мадэратар “Каштоўнай пярліны”. Яна ўдзельнічае ў эўхарыстычнай адарацыі і
малітвах вернікаў у інтэнцыі Касцёла, якія зараз пастаянна праходзяць у ватыканскай
базіліцы св. Пятра. “У Беларусі усе вернікі горача моляцца, каб Бог паказаў чарговага
наступніка св.Пятра. Я дзякую Богу, што магу ўзнесці свой уклад, маю малітву тут,
у сэрцы Касцёла – у Рыме, у базыліцы св. Пятра, каб Дух Святы ахінуў кардыналаў, каб
выбралі чарговага Папу паводзле сэрца Бога Айца. Малюся таксама з удзячнасцю за Бэнэдыкта
ХVІ”, - сказала Юлія Фралова. Па пяпярэдняй праграме намечана сустрэча каталіцкіх
рухаў і супольнасцяў, уключаючы “Святло – жыццё”, са Святым Айцом. Удзельнікі кансультацый
Міжнароднай дыяканіі Евангелізацыі моляцца, каб яна адбылася з новаабраным Пантыфікам.