2013-03-03 13:13:21

Патрыярх Кірыл дзякуе Бэнэдыкту XVI за цвёрдасць і пакору


RealAudioMP3 Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл падзякаваў Бэнэдыкту XVI “за бескампраміснасць ў пытаннях веры” і пажадаў яму моцнага здароўя. “У гэтыя асаблівыя для Вас дні, я б хацеў выразіць пачуцці братэрскай ў Хрысце любові і павагі”, - прыводзіць словы прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы агенцтва “Інтэрфакс”. Патрырх адзначыў, што рашэнне аб зыходзе з пасады Біскупа Рыма, аб якім Папа абвясціў 11 лютага знайшло “жывы водгук” у сэрцах міліёнаў католікаў. “Нам заўсёды была блізкай Ваша паслядоўная пазіцыя, адзначаная бескампраміснасцю ў пытаннях веры і прамым следаваннем жывой царкоўнай традыцыі. У эпоху, калі ідэалогія ўседазволеннасці і маральнага рэлятывізма спрабуе выцясніць з жыцця людзей маральныя каштоўнасці, Вы мужна уздымалі свой голас ў абарону евангельскіх ідэалаў, высокай годнасці чалавека і яго паклікання да свабоды ад граху”, - напісаў Патрыярх Кірыл.

Акрамя таго, іерарх з цяплынёй узгадаў пра свае сустрэчы з кардыналам Ёзэфам Ратцынгерам, якія адбываліся яшчэ да яго абрання на Пасад св. Пятра.
Паводле Патрыярха, за гады служэння Бэнэдыкта XVI адносіны паміж Рускай Праваслаўнай Царквой і Рыма-каталіцкім Касцёлам, “якія нясуць вялікую адказнасць за сведчанне аб Хрысце сучаснаму свету”, атрымалі “жывы імпульс”.

Патрыярх Кірыл выказаў спадзяванне, што “добрыя і даверлівыя адносіны паміж праваслаўнымі і католікамі”, якія склаліся пры актыўным удзеле Бэнэдыкта XVI, будуць развівацца і пры наступным Папе. “Прыміце мае сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і дапамогі звышыні ў малітоўных і тэалагічных працах”, - напісаў кіраўнік Рускай Праваслаўнай Царквы.








All the contents on this site are copyrighted ©.