2013-03-03 11:44:16

Малітва за канклаў у базыліцы св. Пятра


RealAudioMP3 У ватыканскай базыліцы св. Пятра праходзіць пастаянная эўхарыстычная адарацыя, падчас якой вернікі моляцца ў інтэнцыі Касцёла і будучага канклава. Аб гэтым расказаў кс. Ламбардзі падчас сустрэчы з журналістамі 2 сакавіка. Кіраўнік Залы Друку адзначыў, што менавіта малітва кіруе Касцёлам у перыяд “sede vacante”. Ён патлумачыў, што перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам выстаўленым у ватыканскай базыліцы, на малітоўнай варце змяняюць адно аднаго тры прадстаўніцы кантэмпляцыйных законаў з Мексікі. Акрамя таго, кожны вечар, перад св. Імшой, тут адбываецца спецыяльная малітва за Калегію Кардыналаў і годную падрыхтоўку да абрання новага Папы.








All the contents on this site are copyrighted ©.