2013-03-03 13:40:44

Вернікі Кастэль Гандольфа мараць сустрэцца з Бэнэдыктам XVI


RealAudioMP3 Сотні вернікаў сабраліся 3 сакавіка перад Апостальскім палацам у Кастэль Гандольфа, у якім знаходзіцца Бэнэдыкт XVI. Пілігрымы сабраліся тут, каб памаліцца за яго і Касцёл у гэтыя асаблівыя дні. Пробашч мясцовай парафіі, кс. Пьетра Дзілецці падзяліўся, што парафіяне моляцца за Папу прыватна і на св. Імшы, хоць падчас яе больш не ўзгадваецца імя Бэнэдыкта XVI. Святар адзначыў, што мясцовае насельніцтва рада блізкай прысутнасці Папы, хоць ужо і на пенсіі, а таксама спадзяецца нейкім чынам сустрэцца з ім. “Гэта вялікая радасць – ведаць, што ён тут, як і для яго самаго. Ён адразу сказаў: “Як мне радасна быць сярод вас”. Такім чынам, ён выразіў пачуцці, якія і мы маем у адносінах да яго. Мы спадзяемся і марым, што будзе магчымасць сустрэць яго нейкім чынам... Не ведаем яшчэ, як будуць адбывацца падзеі, але канешне, такое жаданне маюць усе: таксама і сёння, многія парафіяне яго выразілі”, - сказаў святар.

Кс. Дзілецці падзяліўся сваімі прыватнымі ўспамінамі пра Бэнэдыкта XVI. Ён расказаў, што аднойчы быў запрошаны на сняданак з Пантыфікам, падчас якога апошні цікавіўся многімі рэчамі, не толькі тэалагічнымі. Бэнэдыкта XVI цікавіла жыццё людзей, ці наследуюць яны душпастрыскія ўказанні, ці ўдзельнічаюць у жыцці парафіі. Узгадваючы іншы выпадак, святар расказаў, што аднойчы, калі Папа прыехаў у Кастэль Гандольфа на адпачынак, падыйшоў да яго, узяў за рукі і сказаў: “Вось, наш дарагі пробашч”. На што кс. Дзілецці жартуючы адказаў: “А вось наш дарагі парафіянін, які не вельмі часта прыходзіць...”. “Гэта два факта, якія паказваюць яго увагу, пяшчотнасць, спосаб размаўляць, чалавечнасць, якія сталі ўпоўні відавочнымі ў гэтыя апошнія дні”, - сказаў кс. Дзілецці.








All the contents on this site are copyrighted ©.