2013-03-02 14:57:19

Кс. Ламбардзі: два кардыналы пацвердзілі, што не прыбудуць у Рым


RealAudioMP3 Падрыхтоўчыя працы да канклаву ўнутры самой Сікстынскай капэлы яшчэ не пачаліся, і яны не прадбачаны перад панядзелкам 4 сакавіка, сказаў кс. Фэдэрыка Ламбардзі падчас сустрэчы з журналістамі 2 сакавіка. Кіраўнік Залы Друку адзначыў, што яны пачнуцца ў капэле толькі пасля даручэння, якое выдасць Кангрэгацыя Кардыналаў. “Хаця ўсё гатова на іх распачацце, аднак трэба пачакаць загаду кардыналаў”, - дадаў ён. Італьянскі езуіт сказаў, што Дзяржсакратарыят ужо перадаў у Апостальскую Палату пячаткі Бэнэдыкта ХVI, якія будуць знішчаны. “На іх будзе выгравіраваны крыж, так, як гэта было зроблена з пячаткамі Яна Паўла ІІ, што цяпер захоўваюцца на выставе”, - сказаў дырэктар Ватыканскага радыё. Затым ён падаў дакладную лічбу кардыналаў, прысутных у Рыме.“У Вечным Горадзе пражывае 75 кардыналаў, большасць з якіх мае больш за 80 гадоў і не прыме ўдзелу ў канклаве, але мае права ўдзельнічаць у агульных кангрэгацыях”- паведаміў прадстаўнік Святога Пасаду і дадаў, што 66 пурпуратаў, якія не жывуць у Рыме, паінфармавалі Калегію Кардыналаў аб сваім месцазнаходжанні. “Некаторыя кардыналы паінфармавалі, што не прыбудуць у Вечны Горад, сярод іх два ніжэй 80 году жыцця, значыць тыя, якія маюць права прымацьт удзел у канклаву”, - сказаў кс. Ламбардзі і дадаў, што перад першым пасяджэннем Кангрэгацыі ў панядзелак 4 сакавіка яшчэ не будзе магчыма падаць дакладна іх ліку. Ён таксама нагадаў, што ў перыядзе “sede vacante” ў эўхарыстычнай малітве падчас св. Імшы ва ўсіх Касцёлах свету няма малітвы за Папу.








All the contents on this site are copyrighted ©.