2013-03-01 15:36:58

Нямецкі народ малітоўна падзякаваў Бэнэдыкту XVI


RealAudioMP3 28 лютага ў берлінскім катэдральным касцёле св. Ядвігі адбылася св. Імша падзякі нямецкага народа Бэнэдыкту ХVІ. У ёй прынялі удзел шматлікія дзяржаўныя дзеячы краіны на чале з канцлерам Ангелай Мэркель. Узначаліў літургію старшыня нямецкага епіскапата арцыбіскуп Роберт Цоліч. “Для Бэнэдыкта XVI папства ніколі не было галоўнай мэтай”, - сказаў ён у гаміліі. Іерарх падкрэсліў, што ў сваім абранні на пасад св. Пятра Бэнэдыкт XVI бачыў Божую волю, а сябе ад самага пачатку і да канца свайго служэння лічыў слугой Касцёла. Паводле арцыбіскупа Цоліча, калі Бэнэдыкт XVI згаджаўся з даверанай яму уладай ён кіраваўся толькі адным: як служыць праўдзе і як зрабіць, каб Касцёл быў бліжэй да людзей і Хрыста.







All the contents on this site are copyrighted ©.