2013-03-01 14:47:10

Ватыканскія паштовыя маркі на перыяд “sede vacante”


RealAudioMP3 Ватыканскае філатэлістычнае і нумізматычнае бюро выпусціла спецыяльныя паштовыя маркі, якія будуць выкарыстоўвацца выключна ў перыяд “sede vacante”, для таго, каб адпраўляць карыспандэнцыю дыкастэрый і устаноў Апостальскай Сталіцы. Як адзначаецца ў спецыяльным паведамленні, гэтыя маркі маюць таксама памятны характар і павінны нагадваць аб актуальным перыядзе. Спецыяльная серыя складаецца з 4 паштовых марак рознага колеру: зялёнага, блакітнага, шэрага і жоўтага. Кожная з марак мае адрозны кошт – ад 70 еўрацэнтаў да 2,5 еўра. Замест звычайнай выявы Пантыфіка, на марцы змешчана выява анёла, які трымае ў сваіх руках ключы св. Пятра накрытыя зонтам – сімвал Апостальскай Сталіцы ў перыяд “sede vacante”. Аўтарам выявы з’яўляецца італьянская мастачка Даніэла Лонга.








All the contents on this site are copyrighted ©.