2013-03-01 12:36:09

Ватыканскі іерарх: Бэнэдыкт XVI заўсёды здзіўляў і ўражваў


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Фізікела, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі адзначыў, што вобраз “папы-кансерватара” які быў створаны вакол Бэнэдыкта XVI ад самага пачатку яго пантыфіката, не адпавядае рэчаіснасці. “У яго пантыфікаце было шмат іннавацыйных жэстаў”, - сказаў ён і прывёў некалькі прыкладаў. Арцыбіскуп Фізікелла адзначыў, што новым было тое, што Рымскі Пантыфік напісаў кнігу, у якой прадставіў сваё прыватнае бачанне асобы Езуса Хрыста. У ёй, паводле іерарха, не прадстаўлена афіцыйнае навучання Касцёла, а толькі вынік уласных даследванняў Бэнэдыкта XVI, і такім чынам яе змест можа дыскутавацца.

Іншым важным аспектам пантыфіката Бэнэдыкта XVI арцыбіскуп Фізікелла назваў яго заклік пераасэнсаваць навучанне ІІ Ватыканскага Сабора і пазбавіцца ад павярхоўнага разумення рашэнняў на ім прынятых. Таксама іерарх узгадаў, пра імкненне Бэнэдыкта XVI наладжваць адносіны з нехрысціянскімі рэлігіямі і візіт у мячэць, у якую ён увайшоў без абутку.
“Калі мы пераглядзім 8 гадоў пантыфіката, то ўбачым, што Папа заўсёды здзіўляў і ўражваў, а таксама, як і падчас сваёй апошняй аўдыенцыі, паказваў простую і абязбройваючую глыбокую чалавечнасць”, - сказаў старшыня ватыканскай дыкастэрыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.