2013-03-01 16:19:58

Бэнэдыкт XVI і “Твітэр”: самыя частыя словы – “Бог” і “заўсёды”


RealAudioMP3 На момант спынення працы твіттэр-акаўнта @pontifex, у сувязі з пачаткам перыяду “sede vacante”, колькасць яго чытачоў перавысіла 3 млн. чалавек. Паведамленні Бэнэдыкта XVI не былі выдалены, але змешчаны ў спецыяльны твітэр-архіў. Аналізуючы іх змест, спецыяліст у адносінах паміж сучаснымі СМІ і Касцёлам, італьянскі святар, выкладчык і вядомы блогер кс. Антоніа Спадара, адзначыў, што самымі частымі словамі, якія ўжываў Папа былі “Бог” і “заўсёды”. Святар назваў Бэнэдыкта XVI “тэалогам камунікацыі”, які імкнуўся паказаць таксама і ўласным прыкладам, што сёння камунікацыя змянілася: ад чыстай і простай перадачы паслання, яна стала яго дзяленнем. “Такім чынам, калі Евангелле павінна перадавацца, то яно не можа толькі абвяшчацца і Касцёл не можа быць толькі яго перадаччыкам, але ім неабходна дзяліцца”, - сказаў ён.








All the contents on this site are copyrighted ©.