2013-03-01 13:36:38

Абвешчана дата першай агульнай кангрэгацыі


RealAudioMP3 1 сакавіка, у першы дзень “sede vacante”, кардынал Анджэла Садана, дэкан Калегіі Кардыналаў абвясціў аб скліканні першай агульнай кангрэгацыі, як прадугледжана Апостальскай Канстытуцыяй “Universi Dominici Gregis”. Яна адбудзецца 4 сакавіка ў 9.30 у Зале Сінода Біскупаў. Другая агульная кангрэгацыя адбудзецца таксама 4 сакавіка, але вечарам, у 17.00 Падчас першай кангрэгацыі ўсе кардыналы атрымаюць копію дакумента, якім рэгламентуецца парадак правядзення выбараў Пантыфіка. Пурпураты будуць абмяркоўваць пытанні звязаныя з арганізацыяй канклаву, аднак паводле кіраўніка Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламабардзі, не прадугледжана, што менавіта ў гэты дзень стане вядома дакладная дата яго пачатку.








All the contents on this site are copyrighted ©.