2013-02-28 14:40:58

Папа спачувае ў сувязі са смерцю французскага кардынала


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI спачувае ў сувязі са смерцю французскага кардынала Жана Анарэ. Іерарх адыйшоў у вечнасць раніцай 28 лютага на 93 годзе жыцця. У спачувальнай тэлеграме на імя арцыбіскупа Турскай дыяцэзіі, якой на працягу 16 гадоў кіраваў памерлы іерарх, Папа назваў яго “верным пастрам, які аддана служыў Касцёлу на ніве каталіцкай адукацыі і катэхізацыі”. Святы Айцец асабліва ўзгадаў пра “запал”, з якім кардынал Анарэ прымаў удзел у рэдагаванні Катэхізіса Каталіцкага Касцёла і абвяшчэнні Евангелля сучаснаму свету. Кардынал Анарэ працаваў у групе рэдактараў Катэхізіса пад кіраўніцтвам Ёзэфа Ратцынгера, тады яшчэ прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння.
Акрамя таго, іерарх займаўся выкладчыцкай дзейнасцю і душпастрыствам студэнтаў. Ён клапаціўся, каб менавіта свецкія вернікі і бацькі студэнтаў займаліся справай евангелізацыі. Кардынал Анарэ быў заснавальнікам французскага часопіса для катэхетаў, а таксама арганізатарам кангрэсаў, якія збіралі да некалькіх тысяч выкладчыкаў рэлігіі з усяго свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.