“Дзякую за вашу любоў
і падтрымку. Жадаю, каб вы заўсёды адчувалі радасць, калі ставіце Хрыста ў цэнтр вашага
жыцця”. З такімі словамі Бэнэдыкт XVI звярнуўся да вернікаў праз свой акаўнт у Твітэры.
Апошняе паведамленне Святога Айца з’явілася пасля яго прылёту ў Кастэль Гандольфа.
Бэнэдыкт XVI стаў першым у гісторыі Папам, які пачаў выкарыстоўваць для камунікацыі
з вернікамі сацыяльныя сеткі. Яго акаўнт у “Твітэры” быў створаны 12 снежня. Ён дзейнічае
на 9 мовах, у тым ліку на лацінскай і налічвае каля 3 млн. чытачоў ва ўсім свеце.
На час “sede vacante” карыстацца гэтым акаўнтам ніхто не будзе. Ці будзе ён дзейнічаць
далей, залежыць ад будучага Пантыфіка.