2013-02-28 17:52:21

Бэнэдыкт XVI: я просты пілігрым, які пачынае свой апошні шлях на зямлі


RealAudioMP3 Каля 17.30 верталёт з Бэнэдыктам XVI на борце прызямліўся ў Кастэль Гандольфа. Тут, на плошчы перад Апостальскім палацам Святога Айца чакала вялікая колькасць вернікаў. Да іх Пантыфік звярнуўся з кароткай прамовай. “Дарагія сябры, я шчалівы быць з вамі! Дзякую за ваша сяброўства і любоў!”, - сказаў Святы Айцец. Пантыфік адзначыў, што гэты дзень, для яго “адрозніваецца ад усіх іншых”, таму што ён заканчвае служэнне на пасадзе св. Пятра. Папа назваў сябе “пілігрымам, які пачынае сваю апошнюю пілігрымку на гэтай зямлі”, але адзначыў, што будзе “працягваць працаваць усімі сваімі сіламі для дабра Касцёла і чалавецтва”. Затым Пантыфік удзяліў сабраным апошняе сваё апошняе благаслаўленне, у якасці Рымскага пантыфіка. У Кастэль Гандольфа Святы Айцец правядзе каля 2 месяцаў, пакуль працягваюцца рамонтныя працы ў кляштары “Mater Ecclesia” – будучай рэзідэнцыі Святога Айца на тэрыторыі Ватыкана. У 20.00 пантыфікат Бэнэдыкта XVI закончыцца. Яго апартаменты ў Ватыкане, будуць апячатаны, а швейцарская гвардыя іх пакіне, да таго часу пакуль не закончыцца перыяд “sede vacante”, калі будзе выбраны новы Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.