2013-02-28 17:33:19

Бэнэдыкт XVI пакінуў Ватыкан і прыбыў у Кастэль Гандольфа


RealAudioMP3 28 лютага Бэнэдыкт XVI пакінуў Ватыкан і прыбыў у летнюю рэзідэнцыю Рымскіх Пантыфікаў у Кастэль Гандольфа. Каб правадзіць Святога Айца ў дворыку ватыканскага Апостальскага палацу сабраліся супрацоўнікі ватыканскіх дыкастэрыі і ўстаноў. Сярод іх быў кардынал Дзяржсакратар Тарчызіа Бертонэ, Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі кардынал Агосціна Валіні і многія іншыя. Многія з прысутных не хавалі слёзаў. Папа благаславіў прысутных, а затым картэж з Пантыфікам адправіўся на тэрыторыю ватыканскага геліапорта. Папу суправаджаў, яго асабісты сакратар арцыбіскуп Георг Генсвайн. У 17.07 па рымскім часе, верталёт са Святы Айцом на борце ўзняўся ў неба. Ён зрабіў кола над Ватыканам і накіраваўся ў бок Кастэль Гандольфа. У момант адлёту Пантыфіка на базыліцы св. Пятра гучалі званы.







All the contents on this site are copyrighted ©.