2013-02-28 12:49:43

Бэнэдыкт XVI да кардыналаў: сярод вас ёсць будучы Папа, якому абяцаю павагу і паслухмянасць


RealAudioMP3 28 лютага Бэнэдыкт XVI сустрэўся з кардыналамі прысутнымі ў Рыме, каб развітацца з імі і выразіць падзяку за падтрымку і супрацоўніцтва. У сваёй прамове Папа адзначыў, што 8 гадоў яго пантыфіката характарызаваліся, як светлымі момантамі, так і складанымі. “Разам мы можам падзякаваць Пану, які дазволіў нам узрастаць у адзінстве, разам прасіць Яго аб дапамозе ў росце гэтай глыбокай еднасці, каб Калегія Кардыналаў была як аркестр, у якім адметнасці, выраз паўсюднасці Касцёла, заўсёды спрыялі большай і сугучнай гармоніі”, - сказаў Папа. Святы Айцец звярнуўся да кардыналаў з кароткім разважаннем аб таямніцы Касцёла – якая, паводле Папы, павінна быць у цэнтры жыцця, яго кіраўнікоў. Ён словы нямецкага тэолага Рамана Гуардзіні, які казаў, што “Касцёл – гэта не інстытут, які распрацаваны і пабудаваны ў тэорыі, але жывая рэальная. Ён жыве і заўсёды развіваецца, як любая жывая істота, аднак, яго прырода застаецца той жа самай. Яго Сэрца – гэта Касцёл”. Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што вялікая і адзінадушная прысутнасць вернікаў на яго апошняй агульнай аўдыенцыі, якая адбылася 27 лютага на плошчы св. Пятра можа быць пацвярджэннем гэтых слоў. “Мы ўбачылі, што Касцёл – гэта жывое цела, натхнёнае Святым Духам, і якое сапраўды жыве сілай Бога. Ён ў свеце, але не ад свету. Ён Бога, Хрыста і Духа і гэта мы бачылі ўчора”, - сказаў Пантыфік.

“Таму праўдзівым і красамоўным з’яўляецца іншы выраз Гуардзіні: “Касцёл абуджае душы”. Касцёл жыве, расце і абуджае душы, якія як Панна Марыя прымаюць Слова Божае і “зацяжарваюць” ім праз дзейнасць Духа Святога. Яны ахвяруюць Богу ўласнае цела і менавіта ў сваёй беднасці і пакоры становяцца здольнымі нарадзіць Хрыста свету. Праз Касцёл, таямніца ўцелаўлення застаецца прысутнай заўсёды. Хрыстус працягвае крочыць ў часе і ва ўсіх месцах”, - сказаў Папа.

Бэнэдыкт XVI заклікаў кардыналаў заўсёды заставацца адзінымі ў малітве, асабліва ў штодзённай Эўхарыстыі, і такім чынам яны змогуць служыць Касцёлу і ўсяму чалавецтву. “Сярод вас, сярод членаў Калегіі Кардыналаў, ёсць будучы Папа, якому я ўжо зараз абяцаю маю бязмежную павагу і паслухмянасць”, - адзначыў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.