2013-02-27 12:52:29

Святы Айцец прыняў некаторых кіраўнікоў дзяржаў


RealAudioMP3 27 лютага Бэнэдыкт XVI сустрэўся з кіраўнікамі некаторых дзяржаў і рэгіёнаў, які прымалі ўдзел у агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра. На яе заканчэнне не было прадугледжана традыцыйнага асабістага прывітання для некаторых гасцей, але сустрэча з імі прайшла ў Клеменційскай Зале Апостальскага Палацу. На ёй прысутнічалі Прэзідэнт Славакіі Іван Гаспаровіч, капітаны-рэгенты Рэспублікі Сан-Марына Тэадора Ланферыні і Дэніс Бранзэцці, а таксама Прэзідэнт нямецкай зямлі Баварыя Хорст Зеехофер.








All the contents on this site are copyrighted ©.