2013-02-27 13:36:25

Катэхеза падчас агульнай аўдыенцыі – апошняя вялікая прамова Папы


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі расказаў, што катэхеза прамоўленая падчас агульнай аўдыенцыі 27 лютага – гэта апошняя прамова Бэнэдыкта XVI. “Будуць таксама некаторыя словы Папы ў Кастэль Гандольфа, але гэта не будзе прамова, як гэта”, - сказаў ён. Адказваючы на пытанні журналістаў кіраўнік Залы Друку адзначыў, што падчас апошняй агульнай аўдыенцыі Бэнэдыкта XVI на плошчы св. Пятра прысутнічалі каля 70 кардыналаў, але падчас развітальнай сустрэчы, якая пройдзе 28 лютага, на яго думку, іх будзе больш таму што кардыналы працягваюць прыбываць у Рым. Езуіт распавёў, што з гэтай падзеі Ватыканскім тэлевізійным цэнтрам будзе весціся прамая відэатрансляцыя. Падчас яе не прадугледжана “асаблівых зваротаў” Святога Айца. Таксама кс. Ламбардзі расказаў, што дымаходная труба на даху Сікстынскай капэлы, яшчэ не ўстаноўлена – гэта павінна адбыцца ў бліжэйшыя дні.








All the contents on this site are copyrighted ©.