2013-02-26 14:20:07

“L’Osservatore Romano” аб апошнім вета накладзеным на рашэнне канклава


RealAudioMP3 Да 1904 г. існавала права вета, якім манархі Іспаніі, Францыі і Аўстрыі маглі забараніць абранне таго ці іншага кандыдата на пасад св. Пятра. Аб гэтым цікавым гістарычным факце піша 26 лютага “L’Osservatore Romano”. Адзначаецца, што інстытут права вета – “іux exlusivae”, сягае сваімі каранямі ў пачатак новага часу – XVII ст. і звязаны, з аднаго боку з умацаваннем абсалютыскіх еўрапейскіх манархій, а з іншага – заняпадам магутнасці Папскай дзяржавы. Пантыфікі не маглі цаклам пагадзіцца з яго існаваннем, нягледзячы на тое, што многія тачасныя спецыялісты ў кананічным праве імкнуліся яго прадставіць, як форму саўдзелу краін ў функцыянаванні выбарчай папскай манархіі.

Большасць канклаваў на працягу XVII-XVII стст. характарызавалася выкарыстаннем гэтага права тым ці іншым урадам. Гэта прыводзіла да таго, што на пасад св. Пятра пачалі абірацца выключна італьянскія пурпураты. Акрамя таго, на думку гісторыкаў, менавіта існаванне права вета паспрыяла фарміраванню дакладных і вельмі строгіх правілаў правядзення канклаву – у іншым выпадку, знешнія сілы, маглі паставіць пад сумнівы яго легітымнасць.

Ватыканская газета таксама адзначае, што права вета перажыло падзенне “старога рэжыму” і было ўжыта падчас канлава 1846 г., на якім Папам стаў Пій ІХ. Апошні раз, “іux exlusivae” дзейнічала ў 1903 г. пасля смерці Льва ХІІІ – дакладна 110 гадоў таму. Менавіта яго наступнік, Пій Х, 20 студзеня 1904 г. зацвердзіў Апостальскую канстытуцыю “Commissium nobis”, якой забараніў свецкім уладам умешвацца ў абранне новага Пантыфіка. Гэтым дакументам быў пакладзены канец цэламу перыяду ў гісторыі Касцёла і дадзены пачатак новаму – свабоднаму ад уплыву палітыкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.