2013-02-26 13:11:05

Масква: візіт кардынала Бутраса Раі


RealAudioMP3 26 лютага пачаўся візіт у Маскву мараніцкага Патрыярха Антыёхіі кардынала Бутраса Раі, які прабудзе ў сталіцы Расіі да 1 сакавіка, пасял чаго, адправіцца ў Рым для удзелу ў канклаве. Інфармацыю аб падарожжы іерарха пацвердзіў агенцтву “Риа-новости” арцыбіскуп Іван Юркавіч, Апостальскі нунцый ў Расійскай Фэдэрацыі. Ён нагадаў таксама, што візіт праходзіць па запрашэнні Рускай Праваслаўнай Царквы, у рамках двухбаковых сустрэч паміж Мараніцкай каталіцкай Царквой і Маскоўскім Патрыярхатам.

Падчас візіта кардынала Раі ў Маскву прадугледжаны шэраг сустрэч з рэлігійнымі, а таксама палітычнымі лідэрамі краіны. Сярод іх са старшынём Дзяржаўнай Думы Сяргеем Нарышкіным і старшынём Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрырхата мітрапалітам Іларыёнам. У цэнтры дыскусій будзе сітуацыя хрысціян на Блізкім Усходзе з асаблівай увагай на трагічную сітуацыі ў Сірыі.

У рамках візіту мараніцкі Патрыярх будзе цэлебраваць св. Імшу ў катэдральным касцёле Беззаганнага зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і сустрэнецца з арцыбіскупам Паола Пеццы. Акрамя таго, кардынал Бутрас Раі сустрэнецца з мараніцкай супольнасцю ў маскоўскай царкве св. Марона. Тут, падчас аднаго з набажэнстваў, ён перадасць ў дар супольнасці рэліквіі святога апекуна гэтай Царквы.

Мараніцкая каталіцкая Царквы – гэта адна з шасці Усходніх каталіцкіх Цэркваў, якія маюць статус патрыярхата. Большасць яе супольнасцяў знаходзіцца ў Ліване і Сірыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.