2013-02-26 12:25:19

Бэнэдыкт XVI: сям’я – адзіная сіла здольная перамяніць свет


RealAudioMP3 Любоў, да якой пакліканы сем’і – гэта адзіная сіла здольная перамяніць свет. Гэту праўду на працягу амаль 8 гадоў свайго пантыфіката імкнуўся данесці Бэнэдыкт XVI. Шлях Касцёла, галоўная дзеючая асоба новай евангелізацыі, фундамент грамадства, але адначасова інстытут, які знаходзіцца пад пагрозай – так Святы Айцец акрэсліваў сям’ю. Увага да небяспекі, якая існуе, для гэтага фундаментальнага для чалавецтва інстытута, не абмяжоўвалася толькі канстатацыяй негатыўных тэндэнцыі, але пераўтваралася ў заклік Пантыфіка супрацьстаяць “фальшывым ідэалогіям” і “секулярызму, які вядзе да выключэння Бога з жыцця і спрыяе разбурэнню сем’яў”.“У наш час, як і ў папярэднія эпохі, забыццё Бога, распаўсюджванне ідэалогій варожых сям’і, а таксама занядбанне сексуальнай этыкі, здаюцца звязанымі паміж сабой. Як знітаваны забыццё Бога і крызіс сям’і, так новая евангелізацыя неразлучная з хрысціянскай сям’ёй”, - казаў Бэнэдыкт XVI.

Паводле Папы, хрысціянскія сем’і – маленькія хатнія касцёлы, тэрмінова пакліканы стаць галоўнымі дзеючымі асобамі грамадства – “паказаць свету любоў і прысутнасць Хрыста”. Аднак, Святы Айцец свядомы: у сучасным свеце захаваць сям’ю нялёгка і аб гэтым сведчаць шматлікія разводы. “Адно слова я хацеў б прысвяціць вернікам, якія хоць і падзяляюць навучанне Касцёла аб сям’і, але маюць балючы досвед падзення і разводу. Ведайце, што Папа і Касцёл падтрымліваюць вас у цяжкасцях. Я заклікаю вас заставацца ў адзінстве з вашымі супольнасцямі, і адначасова прашу дыяцэзіі рэалізоўваць адпаведныя ініцыятывы адкрытасці і блізасці”, - казаў Святы Айцец.

У якасці прыкладу, ад якога сужонкі могуць вучыцца трывалым і моцным адносінам Пантыфік прыводзіў Святую Сям’ю з Назарэта. Менавіта ўглядаючыся ў яе, паводле Святога Айца сем’і могуць станавіцца маленькімі школамі малітвы і выхоўваць грамадзян, якія будуць адказнымі і шляхетнымі.








All the contents on this site are copyrighted ©.