2013-02-25 14:21:17

Святы Айцец спачувае ў сувязі са смерцю бельгійскага кардынала


RealAudioMP3 Папа спачувае ў сувязі са смерцю бельгійскага кардынала Жуліена Рыса. У спецыяльнай тэлеграме скіраванай 25 лютага на імя біскупа Турне Гая Харпіньі, Святы Айцец назваў памерлага іерарха “славутым чалавекам веры, які верна служыў Касцёлу”. “Праз сваё навучанне і даследаванні, асабліва ў галіне гісторыі рэлігіі, у якой быў прызнаным спецыялістам, ён заўсёды клапаціўся аб сведчанні сваёй веры сярод сучаснікаў у духу дыялогу”, - напісаў Пантыфік.

Кардынал Рыс быў адным з самых выдатных сучасных антрапалогаў і рэлігіязнаўцаў. Ён даў пачатак новай галіне – фундаментальнай антрапалогіі рэлігіі. Іерарх прытрымліваўся тэорыі, аб тым, што чалавек ад самага пачатку свайго існавання з’яўляўся істотай рэлігійнай. Гэта значыць, што ўжо перад тым, як узніклі асноўныя рэлігіі, ён вёў рэлігійны пошук. Кардынал Рыс быў перакананы ў тым, што таксама рэлігійным чалавек будзе заставацца і ў будучыні.








All the contents on this site are copyrighted ©.